Пазнавальная гадзіна “Мая Радзіма – Беларусь”
Любоў да роднай зямлі, да культурнай спадчыны беларускага народа, да роднай мовы і літаратуры-ўсе гэта не ўзнікае само па сабе, а выхоўваецца.
4 верасня для дзяцей шостых класаў у школьнай бібліятэцы было арганізавана мерапрыемства “Мая Радзіма – Беларусь”. Гутарка вялась пра хараство беларускай прыроды, разнастайнасць раместваў, багацце роднай мовы, славутых людзей нашай Бацькаўшчыны.