Паседжанне МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
30.08.2021 адбылося паседжанне Метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, на якім разглядаліся пытанні, звязаныя з асаблівасцямі арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе.
Кіраўнік МА Бітук А.Т. павіншавала ўсіх настаўнікаў з пачаткам навучальнага года і пажадала плённай работы, пазнаёміла членаў МА з планам работы на 2021/2022 навучальны год. Шаціло С.Н. спынілася на пытаннях, якія адлюстраваны ў "Інструктыўна-метадычным пісьме Міністэрства адукацыі РБ", пазнаёміла з метадычнымі рэкамендацыямі. На паседжанні абмяркоўваліся актуальныя пытанні тэорыі і методыкі выкладання вучэбных прадметаў, выкарыстання сучасных тэхналогій візуалізацыі ў адукацыйным працэсе.