Дэкада педагагічнага майстэрства «Пошук. Творчасць. Знаходкі»: дзень 5
Дэкада педагагічнага майстэрства «Пошук. Творчасць. Знаходкі»:
дзень 5
У час дэкады педагагічнага майстэрства «Пошук. Творчасць. Знаходкі» ў гасцёўню «Беларуская нацыянальная кухня» запрасіла Валасевіч І.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры першай кваліфікацыйнай катэгорыі. Пры ўваходзе ў гасцёўню прысутных сустракалі ў нацыяльных касцюмах і частавалі караваем з соллю. Разам са сваім 5 «Ж» класам Іна Васільеўна пазнаёміла з асаблівасцямі нашай роднай кухні. Вучні расказвалі пра нацыянальныя стравы і іх асаблівасці (хлеб, бульба, калдуны, мачанка, бігас, бліны, наліснікі, верашчака і інш.). Гледачам быў прадстаўлены беларускі народны танец «Бульба», гучалі прыказкі пра стравы, спявалі народныя песні. Нечаканым сюрпрызам стала запрашэнне да стала, на якім знаходзіліся нацыянальныя стравы.
Нельга забываць, што нацыянальная кухня – гэта такая ж неад’емная прыналежнасць кожнай краіны, як мова, гэта частка культуры народу.