Тыдзень беларускай мовы і літаратуры: дзень трэці
24.02.2021 прайшоў трэці дзень Тыдня беларускай мовы і літаратуры
У 11 “А” класе (настаўнік – Лойша Т.В.) быў арганізаваны літаратурны каляндар “Пісьменнікі-юбіляры”. Вучні падрыхтавалі прэзентацыі і яркія выступленні пра Уладзіміра Караткевіча (90-годдзе з дня нараджэння), Івана Шамякіна (100-годдзе з дня нараджэння), Івана Мележа (100-годдзе дня нараджэння), Кандрата Крапіву (125-годдзе з дня нараджэння) і Змітрака Бядулю (135-годдзе з дня нараджэння). У канцы мерапрыемства ўсе зрабілі вывад: “Калі ёсць у народа такія, не загіне давеку народ”.
У 6-х класах (настаўнік – Лойша Т.В.) была праведзена акцыя “Адчуй смак роднай мовы”. Вучні злучалі назву ягады ці садавіны з яе малюнкам. Удзельнікі акцыі згадзіліся, што беларуская мовая яркая і сакавітая на словы.
У панядзелак быў дадзены старт конкурсу “Сэлфі з міфічнай істотай” (настаўнік – Юшкевіч А..В.). Загадкавыя героі міфаў і легенд Беларусі сустракалі вучняў на першым паверсе ў фае. Можна было пазнаёміцца са Злыднем, Лесуном, Русалкай, Хатнікам і Жыценем.
Умовы ўдзелу ў конкурсе былі наступнымі:
1. Зрабі фота з любой міфічнай істотай, якая табе найбольш спадабалася.
2. Прыдумай цікавы каментарый да свайго фота!
3. Загрузі фотаздымак у Instagram з хэштэгамі: #тыдзеньмовы#СШ41
4. Не забудзь напісаць каментарый і чакай вынікаў.
Аўтары самых цікавых фота і каментарыяў атрымаюць узнагароды.
У конкурсе прынялі ўдзел вучні 5 “А”, 7 “В”, 7 “Г” класаў, вучні пачатковай школы таксама праявілі актыўнасць. Галоўным крытэрыем для вызначэння пераможцаў з’яўляюцца каментарыі, якімі ўдзельнікі падпісалі свае фотаздымкі. Нашы міфічныя “госці” жадаюць вучням поспехаў і перамог і ў іншых конкурсах.
Сёння вучні школы мелі магчымасць пазнаёміцца з выставай малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў. Аўтары – вучні 5 “В”, ”Г”, “Д”, 8 “Б” класаў (настаўнік – Малаш М.А.).
Дзеці з верасня 2020 былі азнаёмлены з патрабаваннямі да выканання работ, актыўна працавалі са сваімі малюнкамі (і дапрацоўвалі іх), каб мець магчымасць прыняць удзел у выставе падчас правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў лютым 2021.
Самыя акыўныя ўдзельнікі творчых прац перыяду верасень (2020) - люты (2021) – вучаніца 8 “Б” класа Каплунова Дамініка і вучань 5 “Д” класа Каралёў Іван.
На выставу прадастаўлены работы вучняў як да празаічных твораў, так і да паэтычных і драматычных.
Напрыканцы Свята ўсе работы (іх сабралася вельмі шмат) прайшлі конкурсны адбор, які па просьбе Малаш М.А. з задавальненнем правяла настаўнік вучэбнага прадмета “Выяўленчае мастацтва” Лойка А.М.
Тыдзень працягваецца. Гучы, беларускае слова!