Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 595 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры: дзень другі

Дата: 23 февраля 2021 в 18:56, Обновлено 24 февраля 2021 в 19:31
Автор: Малаш М. А.
239 просмотров

23 лютага 2021 – другі дзень Свята беларускай мовы і літаратры

У школе адбыўся конкурс на лепшага чытальніка вершаў беларускіх паэтаў "Жывое слова", у якім прынялі ўдзел вучні 5 “В”, “Г”, “Д”, “З”, “І” класаў.

Конкурс “Жывое слова” праводзіўса з мэтай стымулявання чытацкіх інтарэсаў вучняў, павышэння цікавасці да выразнага чытання мастацкіх твораў; задача – прапаганда паэтычных твораў, прысвечаных роднай мове, роднаму краю, духоўнаму багаццю чалавека, якія адлюстроўваюць пазітыўныя бакі нашай рэчаіснасці. Для чытання ўдзельнікі конкурсу самастойна выбралі мастацкія творы  паэтаў Я.Купалы, Л.Геніюш, П.Панчанкі, А.Пысіна, П.Броўкі, А.Грачанікава, Р.Барадуліна, М.Танка. З роляй вядучага конкурсу выдатна справілася Вальчук Юліяна.

Выступоўцы (Панасевіч Ангеліна, Кавальчук Анастасія, Старадуб Ніка, Сіцько Арцём, Рукша Дар’я, Куршук Дар’я, Яроцкая Ірына, Болбат Ангеліна, Еднач Ангеліна, Эйсмант Ева, Бадыль Ксенія) падзяліліся сваёй гісторыяй выбару верша для конкурсу. Кагосьці на выбар натхнілі ўспаміны з дзяцінства, другія выбралі верш любімага паэта, іншыя ўбачылі верш выпадкова ў сацсетках. Тым жа, што аб’ядноўвала ўдзельнікаў, была шчырасць у выкананні.

Свята паэзіі скончылася словамі падзякі і пакінула пасля сябе шэраг прыемных думак і пачуццяў. Удзельнікі паэтычнай сустрэчы зразумелі: гэта толькі пачатак. А душа патрабуе працягу!

Перад журы будзе няпростая задача: з усіх чытальнікаў выбраць лепшых.

Богдан Ю.А. арганізавала і правяла для вучняў 6-ых класаў брэйн-рынг “Юныя філолагі”. Вучні пабывалі ў ролі філолагаў, паўтарылі правілы па беларускай мове, успомнілі творы беларускіх класікаў. Вучні падзяліліся на 2 каманды – “Валёнкі” і “Сябры”. На хуткасць спаборнічалі, успаміналі і раіліся паміж сабой па розных пытаннях. На працягу ўсяго конкурсу прысутнічала атмасфера калектывізму, супольнай працы. Дзеці былі задаволеныя мерапрыемствам. Дзяліліся паміж сабой цёплымі эмоцыямі.

З мэтай пашырэння чытацкага кругазору, павышэння цікавасці дзяцей да чытання твораў беларускіх аўтараў сярод вучняў 5 “Ж”, 7 “Г”класаў (настаўнік - Валасевіч І.В.)  адбыўся конкурс чытачоў “Жывая класіка” . Творы, выбраныя ўдзельнікамі, гучалі на самыя папулярныя тэмы – лес Радзімы, беларускай мовы, жыцце вёскі.

У другі дзень Тыдня роднай мовы і літаратуры Снацкай І.І. было аб'яўлена аб старце конкурсу сачыненняў-эсэ “Люблю цябе такой, якая ёсць, зямля мая, зямля бацькоў святая” сярод вучняў 9-10 класаў.

Наперадзе - новыя  мерапрыемствы, паседжанні, конкурсы.

Да сустрэчы, сябры!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.