Семінар-практыкум настаўнікаў беларускай і рускай мовы і літаратуры
Літаратура не стварае звыклых матэрыяльных каштоўнасцей, яна не вырошчвае хлеб,
не будуе заводы, не робіць машын.
Яна вырошчвае, будуе, робіць, стварае самую высокую і самую галоўную
матэрыяльную каштоўнасць на зямлі – Чалавека.
Я.Сіпакоў
26.12.2019 адбылося пасяджэнне метадычнага аб'яднання по тэме "Методыка вывучэння беларускай і рускай мовы ва ўмовах абнаўлення зместу адукацыі".
Была прааналізавана дзейнасць настаўнікаў за першае паўгоддзе. Вялі гаворку пра змест абноўленых праграм па вучэбным прадмеце "Беларуская літаратура" і "Руская літаратура". Пагутарылі пра асаблівасці выкладання беларускай і рускай літаратуры ў 9-ым класе. Разгледзелі метадычныя падыходы да работы з творамі са спіса для дадатковага чытання. Засяродзілі ўвагу на ролі настаўніка ў павышэнні цікавасці да беларускай і рускай мовы.
Таксама правялі аналіз вынікаў другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай і рускай мове і літаратуры.