Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
У рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры адбыўся школьны конкурс дэкламатараў вершаў "Роднай мове прысвячаецца..." сярод вучняў 5-6 класаў. Усе ўдзельнікі вельмі адказна аднесліся да падрыхтоўкі і выбару паэтычных твораў, прадэманстравалі выдатныя навыкі выразнага чытання на памяць.
Віншуем пераможцаў!
І месца
Акуліч Кацярына (вучаніца 5 "Б" класа)
ІІ месца
Паўловіч Ганна (вучаніца 5 "Б" класа)
ІІІ месца
Пажарскі Марцін (вучань 6 "Е" класа)
У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры ў 11 "А' адбылася гасцёўня "Гародня ў творах пісьменнікаў". Дадзенае мерапрыемства садзейнічала развіццю цікавасці да вывучэння беларускай літаратуры і мовы, выхаванню любові да беларускага слова, гісторыі свайго народа і горада.
Таксама ў школьнай бібліятэцы арганізаваны выставы кніжных навінак беларускай мастацкай і навукова- метадычнай літаратуры.
21.09.2022 у рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў 5 В класе (настаўнік Малаш М.А.) адбылося мерапрыемства "Гавары сам мной па- беларуску!". Вучні перакладалі на беларускую мову назвы ягад, беларускага адзення, птушак, прадметы ўжытку. Навучэнцы папоўнілі свой лексічны запас, дакрануліся да спадчыны сваіх продкаў.
У 6 Л класе на ўроку беларускай літаратуры была праведзена сумесная праца бацькоў і вучняў па тэме "Мой радавод" да Года гістарычнай памяці.
Урок роднай мовы можа быць не толькі пазнавальным, але і "духмяным" і "смачным". Спачатку вучні 9 "В" даведаліся пра тое, што ручнікі можна чытаць, а потым мелі магчымасць пакаштаваць духмяны хлеб.
Пісаць прыгожа - справа нялёгкая. Вучні 7"Б" класа прынялі актыўны ўдзел у конкурсе каліграфіі "Пішу прыгожа". Для напісання хлопцам і дзяўчатам быў прапанаваны тэкст "Беларуская мова".
У рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры 5 "П" правёў акцыю ветлівасці. Ветлівасць -гэта праява павагі да тых, хто вакол нас. Таму невыпадкова было вырашана правесці такую акцыю. Пад час акцыі вучні і настаўнікі ўзнавілі веды з беларускага маўленчага этыкету і запісалі на беларускай мове формулы прывітання, прабачэння, згоды і інш. А таксама атрымалі невялікія паштоўкі з добрымі пажаданнямі.