Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 593 человека

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры: дзень чацвёрты

Дата: 25 февраля 2022 в 09:15, Обновлено 25 февраля 2022 в 09:36
Автор: Бубен И. В.
444 просмотра

У рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры паміж вучнямі 7 класаў (настаўнік Богдан Ю. А.) прайшоў Брэйн-рынг "Словы роднай мовы". Вучні спаборнічалі паміж сабой у веданні родных беларускіх слоў, загадак.
У напружанай барацьбе ўсё ж такі перамагло сяброўства.

                  

У 8а і 8е класах (настаўнік Валасевіч  І.В.) прайшло з вялікай цікавасцю мерапрыемства "Скарбонка чароўных слоў". У час урокаў беларускай мовы вучні выцягвалі са скарбонкі паперкі з напісанымі беларускімі словамі. Вучні павінны былі растлумачыць значэнне слова і назваць адпаведнік у беларускай мове.

За правільныя адказы вучні атрымоўвалі салодкі прыз (цукерку), што яшчэ больш заахвочвала дзяцей.

Таксама ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры адбылася творчая сустрэча вучняў 9-д и 5-д класаў (настаўнікі Шаціла С.М. і Бітук А.Т.) з паэткай-зямлячкай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Вікторыяй Смолкай. 

Дзеці атрымалі асалоду не толькі ад пачутых вершаў, а і ад  паэтычных паштовак "З вершаняткавай дзюбкі", якія падарыла ім паэтка.
Сустрэча прайшла ў цёплай,сяброўскай атмасферы,а шчырыя вершы паэткі нікога не пакінулі абыякавым да гучання спадчыннага беларускага слова, "апранутага" ў прывабны "паэтычны строй".

5 "В" клас (настаўнік Лойша  Т. В.) прыняў удзел у марфалагічнай акцыі "Самы яркі прыметнік". Вучні з актыўнасцю дзяліліся найлепшымі словамі, што абазначаюць прымету прадмета.

У 9 "А" класе (настаўнік Малаш М.А.) прайшоў відэапрагляд "10 прычын гаварыць па-беларуску".
Вучні яшчэ раз упэўніліся ў мілагучнасці, непаўторнасці роднай беларускай мовы, а таксама ў тым, што ведаць некалькі моў- ганарова! 
Найперш жа  трэба ведаць сваю!!!
Квітней, беларуская мова!!!

Турнір знаўцаў беларускай мовы “Арфаграфічны бой” – такое мерапрыемства ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры прайшло ў 6 “В”, “Г”, “Д” класах.

Выконваючы цікавыя і пазнавальныя заданні, удзельнікі мерапрыемства акунуліся ў чароўны свет роднай мовы.

Вучні працавалі з прапанаванымі заданнямі:"Арфаграфічны бой", "Узнаві літаратурны тэкст", "Назаві па-беларуску" і г.д., у выніку якіх былі прадэманстраваны веды вучняў па беларускай мове і літаратуры.

Перамагло сяброўства! Кожны вучань прадэманстраваў добрыя веды, арыгінальныя рашэнні, творчы падыход да заданняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.