Тыдзень беларускай мовы і літаратуры: дзень другі
22 лютага ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў 7 "А" класе Лойша Т.В. правяла адкрыты ўрок па беларускай літаратуры на тэму "Бацькі і дзеці: праблема маральнасці, гуманнасці і вернасці свайму народу". На прыкладзе апавядання Змітрака Бядулі "На Каляды к сыну" вырашаліся актуальныя праблемы бацькоў і дзяцей, адрачэння сына ад роднага дому і абыякавасць да лёсу маці.
“Беларусь у фарбах” – так называлася мерапрыемства (творчая гасцёўня), праведзенае ў 5 “Л” класе да Тыдня роднай мовы настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Малаш М.А.
Хацелася абудзіць у падлеткаў пачуццё нацыянальнай і чалавечай годнасці, цікавасць да гісторыі Беларусі, яе культурнай спадчыны, любоў да роднай зямлі.
Вучні падрыхтавалі малюнкі, фотаздымкі, у якіх выразілі свае пачуцці праз эмоцыі фарбаў. Канешне, пераважалі светлыя колеры ў вучнёўскіх работах і падабраных з сеціва малюнках. Але, на жаль, “прысутнічаў” і чорны колер як сімвал негатыўнасці і сумных падзей нашай Радзімы…
Дзеці з радасцю наведалі выставу “Пад знакам роднага слова” (творчыя работы да яе збіраліся з урокаў беларускай літаратуры на працягу верасня – лютага 2021/ 2022 навучальнага года).
Пасяджэнне творчай гасцёўні закончылася праглядам аўтарскай выставы вучня 5 “Л” класа Зарыхты Аляксандра “Мне сняцца сны аб Беларусі…”“