Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 603 человека

Вынікі Рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна

Дата: 26 мая 2021 в 21:26, Обновлено 27 мая 2021 в 12:58
318 просмотров

Падведзены вынікі Рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, на лепшае кароткае апавяданне, які з лютага па красавік 2021 года ладзіўся навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыйна-метадычную і тэхніка-тэхналагічную падтрымку мерапрыемства ажыццяўляла ўпраўленне дыстанцыйных адукацыйных паслуг адукацыйнага цэнтра. Конкурс праводзіўся з мэтай выяўлення і падтрымкі аўтараў-пачаткоўцаў сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, павышэння матывацыі навучэнцаў да асобаснага і інтэлектуальнага развіцця праз выкарыстанне магчымасцей сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаліся вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі індывідуальна ці ў складзе аўтарскага калектыву (не больш за 3 чалавекі) у трох узроставых катэгорыях: V–VI класы, VII– VIII класы, IX–XI класы. Усяго на конкурс было даслана 980 творчых работ удзельнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі супрацоўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі, вылучыла пераможцаў конкурсу.                                                                                    

                                                                   Дыплом ІІ ступені:                                                                                                                               Міхасёва Паліна Сяргееўна,

вучаніца VIII “А” класа ДУА «Сярэдняя школа № 41 г. Гродна», апавяданне «Цінка і сланечнік».                                      Настаўнік: Малаш Марыя Аляксееўна.

ВІНШУЕМ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.