Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 603 человека

Правядзенне адкрытага паседжання МА настаўнікаў рускай, беларускай мовы і літаратуры

Дата: 30 марта 2021 в 20:15, Обновлено 31 марта 2021 в 08:46
Автор: Малаш М. А.
279 просмотров

          30.03.2021 адбылося адкрытае паседжанне МА

настаўнікаў   рускай, беларускай мовы і літаратуры.

            Форма правядзення: панарама метадычнай дзейнасці педагогаў.

   Структура паседжання была наступнай:  псіхолага-педагагічны блок; навукова-метадычны блок  вызначэнне праблемнага поля; вучэбна-метадычны блок; практычны блок; рэфлексія; прыняцце праекта рашэння.

На паседжанні прысутнічалі намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Соўца Т.Я., кіраўнікі метадычных аб'яднанняў установы адукацыі: Урублеўская Л.У., Барэль Т.А., Раманоўская Н.В.

На пачатку паседжання былі агучаны вынікі анкетавання настаўнікаў па тэме “Самааналіз прафесійных кампетэнцый педагогаў”, якія прадаставіў педагог-псіхолаг Асадчаў У.У.

    У раздзеле “Навукова-метадычны блок” прагучала выступленне кіраўніка МА Малаш М.А. “Кампетэнтнасць настаўніка як аснова паспяховага развіцця кампетэнцый навучэнцаў”. Была звернута ўвага на ключавыя тэрміны паседжання, а таксама адзначана, што дзеючыя адукацыйныя стандарты Рэспублікі Беларусь па вучэбных прадметах “Руская мова” “Руская літаратура”, “Беларуская мовf”, “Беларуская літаратура” ў якасці найважнейшых задач прадугледжваюць фарміравапнне інтэлектуальных якасцяў асобы, неабходных для пераўтваральнай і творчай пазнаваўчай дзейнасці і стварэння ўмоў для самарэалізацыі і сацыялізацыі асобы праз фарміраванне гатоўнасці вучняў да свядомага прафесійнага самавызначэння, далейшага працягу адукацыі і працоўнай дзейнасці, а дасягненне гэтых задач магчымае толькі на аснове выкарыстання кампетэнтнаснага падыходу да навучання.

           Кіраўнік МА прадаставіла аналітычную інфармацыю ў дыяграмах: кадравае забеспячэнне, атэстацыя педагагічных кадраў, курсавая падрыхоўка, сярэдні бал вучняў па вучэбных прадметах (гадавая за 2019/2020, I паўгоддзе 2020/2021), размеркаванне вучняў па ўзроўнях навучанасці (гадавая за 2019/2020, I паўгоддзе 2020/2021).

         Было вызначана праблемнае поле паседжання: як жа ажыццяўляць адукацыйны працэс, каб вучэбнае асяроддзе было арганізавана такім чынам, каб навучэнец аказваўся ў сітуацыях, якія садзейнічаюць фарміраванню і развіццю прадметных ключавых кампетэнцый?

     У раздзеле “Вучэбна-метадычны блок” педагогі падзяліліся вопытам сваёй работы па актуальных пытаннях выкладання вучэбных дысцыплін.

          Богдан Ю.А. паведала аб актуальных падыходах да дамашняга задання як формы самастойнай вучэбнай дзейнасці вучняў па беларускай мове і літаратуры. Педагог спыніўся на важных момантах па арганізацыі і кантролю дамашняга задання.

      Снацкая І.І. падзялілася вопытам работы па тэме “Метадычныя асаблівасці прымянення элементаў інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій пры арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў па беларускай мове і літаратуры”. Ірына Іванаўна расказала аб выкарыстанні электронных адукацыйных рэсурсаў (у педагогаў была магчымасць завочнага віртуальнага падарожжа, прысвечанага творчасці М.Багдановіча), аб стварэнні буктрэйлераў. Адзін з іх (“Гродна турыстычны ў вершах і песнях”) дэманстраваўся на паседжанні.

Напрыканцы выступлення Снацкая І.І. зрабіла выснову: выкарыстанне ІКТ на ўроках беларускай мовы і літаратуры дазваляе пашырыць магчымасці прад’яўлення вучэбнай інфармацыі; сфарміраваць у вучняў уменне працаваць з інфармацыяй; развіць камунікатыўныя здольнасці; павялічыць матывацыю да вучэння; якасна змяніць кантроль за дзейнасцю вучняў.

        Тэма наступнага выступлення – “Сеткавы праект як сродак развіцця асобы вучня”. Як адзначыла Цермянёва Л.А., сеткавы праект як форма арганізацыі рознага роду мерапрыемстваў у рамках адукацыйнага працэсу становіцца вельмі папулярным. Важна адзначыць, што гэта не проста форма арганізацыі дзейнасці настаўніка і навучэнцаў, якая дазваляе забяспечыць рэалізацыю навучальных праграм ва ўмовах, калі традыцыйнае навучанне прыпыняецца па якіх-небудзь прычынах. Гэта магчымасць арганізаваць самастойную працу навучэнцаў пры мінімальным удзеле педагога, у тым ліку — пазакласную працу па прадмеце.

         Людміла Анатольеўна прывяла прыклад арганізаваных квэстаў па байках Івана Андрэевіча Крылова. Квэст-квартэт "Лебедзь, Рак да ..." праводзіўся як пазакласнае мерапрыемства для навучэнцаў 6-7 класаў і быў разлічаны на 30 дзён. Навучэнцам прапаноўвалася аб'яднацца ў каманды па 4 чалавекі, прыдумаць назву і дэвіз камандзе, пасля чаго прыступіць да выканання заданняў, размешчаных на сайце квэста: https://goo-gl.su/yf839; па такім жа прынцыпе будаваўся адукацыйны міні-праект у форме віртуальнага падарожжа па старонках аповеду М. А. Шолахава "Лёс чалавека" для навучэнцаў 8-9 класаў: https://goo-gl.su/QLke. Праект таксама ствараўся як пазакласнае мерапрыемства ў рамках правядзення тыдня рускай мовы і літаратуры. Ён таксама ўключае 4 заданні, аднак разлічаны на 15 дзён.

Цермянёва Л.А. параіла сеткавы праект як форму арганізацыі працы ўключаць у адукацыйны працэс, паколькі ён: 1) фарміруе ў вучняў пазнавальны інтарэс да прадмета; 2) павышае ўнутраную матывацыю і самаацэнку; 3) вучыць ўзаемадзейнічаць, выбудоўваць адносіны з тымі, хто побач; 4) пашырае кругагляд дзіцяці; 5) фармуе ўменне шукаць правільнае рашэнне ў той ці іншай сітуацыі, браць на сябе адказнасць за прынятае рашэнне.

         На жаль, праз хваробу Пудакевіч Т.Ч. не адбыліся выступленне “Камунікатыўная кампетэнтнасць педагогаў як умова прадуктыўнага ўзаемадзеяння з навучэнцамі па фарміраванні і развіцці арфаграфічных кампетэнцый вучняў” і яе “Урок для дарослых: фрагмент уласных вучэбных заняткаў па фарміраванні і развіцці арфаграфічнай кампетэнцыі вучняў” у практычным блоку. Педагогу будзе дадзена магчымасць выступіць з гэтымі паведамленнямі на чарговых занятках МА ў маі 2021.

      Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Соўца Т.Я. звярнулася да прысутных па тэме паседжання, пасля пазнаёміла прысутных з інфармацыяй пра асаблівасці завяршэння 2020/2021 навучальнага года, правядзенне выпускных экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама выказала словы падзякі настаўнікам за выдатна падрыхтаваныя паведамленні да паседжання.

        Бітук А.Т. расказала аб гісторыі стварэння, арганізацыі і працы батлеечнага тэатра.

Заключным акордам (рэфлекіяй) паседжання стала тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам вучняў 8 “Д” класа.

       Быў прыняты праект рашэння паседжання.

Вялікі дзякуй, калегі, за плённую працу!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.