Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 603 человека

Другі дзень нядзелі пачатковай школы 3-4 класаў

Дата: 16 февраля 2021 в 23:28, Обновлено 17 февраля 2021 в 21:49
191 просмотр

16 лютага прайшоў дзень Роднай мовы. Кожны вучань быў актыўным удзельнікам шматлікіх мерапрыемстваў гэтага дня.  Вучнi 4-х класаў адправiлiся ў "Падароджжа па беларускiх казках", прынялi ўдзел у гульнi "Па старонках роднай мовы",  пашырылi свае веды аб беларускiм арнаменце. Школьнікі прынялі ўдзел у акцыі "Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску". Вучні малодшых класаў усім даказалі, што беларуская мова прыгожая і вельмі простая.

На працягу дня кожны меў магчымасць папоўніць свой слоўнікавы запас з дапамогай малюнкаў, якія ўпрыгожвалі кабінеты пачатковых класаў.

Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю."Словы беларускага класіка Якуба Коласа сталі дэвізам другога дня прадметнага тыдня "Марафон ведаў" - дня роднай мовы.

Вучні трэціх класаў з захапленнем выконвалі заданні ў межах мерапрыемства "Вясёлы перапынак".  Тут дзеці малявалі, разгадвалі рэбусы і крыжаванкі. Лілася беларуская мова з усіх куточкаў школы.

Віктарына "Сцяжынкамі роднай мовы" зайшла у кожны класны калектыў, пранікла ў душы дзяцей і павяла іх да вытокаў народнай мовы. Працягам гэтага быў конкурс-выстава "Мова ў прыказках і прымаўках." Колькі мудрасці зачарпнулі дзеці! Жадаем выкарыстаць яе ў жыцці.  Гульня "Знаўцы роднай мовы" заклікала мовазнаўцаў з кожнага класа на спаборніцтва. Дзеці праявілі сваю эрудыцыю і кемлівасць. Конкурс чытачоў "Чытай сваё, чытай роднае" дапамог раскрыць таленты дэкламавання вершаў. Асаблівая атмасфера гучання беларускай мовы ў вершах напоўніла класны пакой. Дзякуючы сённяшняму дню дзеці пазнаёміліся з народнымі песнямі, казкамі, звычаямі, атрымалі мудрыя ўрокі.

Яшчэ фатаграфій. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.