Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 595 человек

Аб правядзенні адкрытага інтэграванага ўрока па беларускай літаратуры і гісторыі Беларусі “У.Караткевіч “Паром на бурнай рацэ”. Пісьменнік і гісторыя”

Дата: 4 декабря 2020 в 20:50, Обновлено 7 декабря 2020 в 19:12
Автор: Малаш М. А.
913 просмотров

У рамках работы МА настаўнікаў беларускай, рускай мовы і літаратуры 03.12.2020  у 8 “Д” класе прайшоў адкрыты інтэграваны ўрок па беларускай літаратуры і гісторыі Беларусі “У.Караткевіч “Паром на бурнай рацэ”. Пісьменнік і гісторыя”.

            Твop “Паром на бурнай рацэ”пpa пaдзei пaўcтaння 1863 гaда пaд кipaўнiцтвaм Кacтycя Кaлiнoўcкaгa.

            Вучэбны занятак  падрыхтавалі і правялі настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бітук А.Т. і настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Раманоўская Н.В.

            Педагогі імкнуліся дапамагчы вучням далучыцца да асобы пісьменніка, аб'ектыўна ўспрыняць гістарычныя падзеі і іх удзельнікаў.

            На працягу занятку развівалася  творчая актыўнасць навучэнцаў, самастойнасць іх меркаванняў, удасканальваліся ўменні выдзяляць галоўнае, аналізаваць, параўноўваць з’явы і падзеі; выхоўвалася цікавасць вучняў да гісторыі роднага краю, пачуццё асуджэння жорсткасці, бяздушнасці і абыякавасці да Радзімы, да лёсу свайго народа.    

            Урок меў вялікі патрыятычны накірунак, нacычaны i дынaмiчны характар.  

            Дзякуй калегам за працу!   

           

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.