Аб правядзенні паседжання МА настаўнікаў беларускай, рускай мовы і літаратуры
Настаўнікі вучэбных прадметаў “Беларуская мова і літаратура”, “Руская мова і літаратура” вядуць падрыхтоўку да чарговага паседжання МА, якое адбудзецца 03.11.2020.
Тэма: фарміраванне культуралагічнай кампетэнтнасці вучняў на ўроках беларускай, рускай мовы і літаратуры.
Мэта: дзейнасць настаўніка на ўроках беларускай, рускай мовы і літаратуры па фарміраванні культуралагічнай кампетэнтнасці вучняў.
Вопытам работы па вышэйназванай тэме падзеляцца настаўнікі-прадметнікі: Акулевіч В.Р., Злобіна В.М., Маркевіч К.Г., Юшкевіч А.В.
Бітук А.Т. праінфармуе прысутных аб арганізацыі сістэмы работы настаўніка па тэме "Самаадукацыя педагога як фактар павышэння прафесійнай кампетэнтнасці».
Цермянёва Л.А. правядзе з настаўніікамі майстар-клас па рабоце з Googlе Forms ва ўмовах выдаленага фармату.
Жадаем плённай падрыхтоўкі да паседжання!