Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 603 человека

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Дзень 4

Дата: 20 февраля 2020 в 15:17, Обновлено 26 февраля 2020 в 10:28
Автор: Шейбак М. Т.
395 просмотров

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

ты самацветаў яскравая нізка. (Уладзімір Дубоўка)

Чацвёрты дзень тыдня роднай мовы быў насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі.

Была наладжана выстава газет “Зямля пад белымі крыламі”. Аўтарамі работ былі творчыя калектывы 6-х класаў. Кожная газета атрымалася па-свойму адметнай. Змест некаторых вызначаецца паэтычнасцю і рамантычным настроем, іншыя прыцягваюць увагу займальнымі і пазнавальнымі заданнямі.

Для вучняў 5-ых класаў былі арганізаваны Алімпійскія гульні па беларускай мове “Ведай роднае слова”. У гульнях удзельнічалі чатыры каманды: “Дзяўчынкі”, “Сябры”, “Багатыры”, “Смяшарыкі”. Каманды адгадвалі загадкі, перакладалі з рускай мовы на беларускую, складалі прыказкі, выпраўлялі памылкі ў вершах. А пераможцам у алімпійскіх гульнях стала сяброўства!

Урачыста прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў на роднай мове “Паэтычны вернісаж”. Удзельнікамі гэтага конкурсу сталі 15 вучняў з розных класаў. Прагучалі вершы У.Дубоўкі “Родная мова, цудоўная мова”, П.Броўкі “Калі ласка”, Я.Купалы “Спадчына”, П.Панчанкі “Родная мова”, Я.Янішчыц “Ты пакліч мяне. Пазаві…” і іншыя.

З мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння беларускай мовы, літаратуры і мовазнаўства была праведзена гульня-конкурс “Буслік-2020”. Удзельнікі сумленна і з вялікай зацікаўленасцю падыходзілі да кожнага задання конкурсу.

Працягваем проста і весела крочыць па словах роднай мовы!  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.