Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 603 человека

Тыдзень роднай мовы. Пяты дзень.

Дата: 21 февраля 2020 в 14:36, Обновлено 21 февраля 2020 в 16:56
Автор: Шейбак М. Т.
263 просмотра

Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,

Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.

Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,

Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

Уладзімір Караткевіч

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць.

21 лютага з раніцы ў школе гучалі песні, танцы. Вучні пры ўваходзе дарылі арыгінальныя паштоўкі са слоўнічкамі “Не маўчы па-беларуску”. Прыемна было пачуць беларускае слова на перапынках ад калег-настаўнікаў і вучняў. На свята матчынай мовы праведзена шэраг мерапрыемстваў: акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, літаратурны рынг для вучняў 5-ых класаў “Жывое ў вяках беларускае слова”, настаўнікі школы праверылі свае здольнасці пры напісанні ўсеагульнага дыктанта. Вучні V-X класаў удзельнічалі ў творчай гульні “Флаер-фэст”, дзе падбіралі словы-асацыяцыі да радкоў з верша П.Броўкі “Калі ласка!” і вобразна адлюстроўвалі свае ўяўленні на малюнку. У фае школы была аформлена выстава “Адчуй смак роднай мовы!”

Закрыццё Тыдня роднай мовы прайшло ў форме агульнашкольнай лінейкі, на якой былі названы імёны самых актыўных удзельнікаў, названы імёны пераможцаў мерапрыемстваў.

Як бачым, на працягу Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў вучняў V-X класаў была магчымасць актуалізаваць веды па беларускай мове і літаратуры, паказаць узровень эрудыцыі, задаволіць сваю цікавасць, пашырыць кругазор, захапіцца прыгажосцю беларускага мастацкага слова.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.