Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 603 человека

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Дзень 2

Дата: 18 февраля 2020 в 16:45, Обновлено 19 февраля 2020 в 10:38
Автор: Шейбак М. Т.
311 просмотров

“Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю” (Якуб Колас)

 “З любоўю да роднага слова” – менавіта пад такім дэвізам праходзіць прадметны тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе. Другі дзень тыдня роднай мовы даў магчымасць праявіць вучням свае творчыя здольнасці, наведаць царства мовазнаўства на другім паверсе школы.

У 10 “А” класе прайшоў караоке-балт “Спяваем па-беларуску”. Спаборнічалі 2 каманды – юнакоў і дзяўчат. Сваім спевам беларускіх народных песень “Рэчанька”, “Купалінка”, “Ружа кветка” яны праслаўлялі сваю родную мову, даказвалі, што яна вобразная, пявучая, шматколерная. Дзесяцікласнікі зразумелі, што спяваць па-беларуску модна.

Кожны ўрок у 5-м класе пачынаўся займальнай хвілінкай. Скорагаворкі, рэбусы, крыжаванкі, блытаніна былі прапанаваны вучням у якасці размінкі ў пачатку ўрока.

У кабінеце беларускай мовы і літаратуры прайшла выстава малюнкаў да твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Самыя запамінальныя і яркія творы (Якуб Колас “На рэчцы”, П.Броўка “Кропля”, А.Федарэнка “Падслуханая казка”, беларускія народныя казкі, Я.Баршчэўскі “Вужыная карона”, міфічныя істоты, А.Ставер “Жураўлі на Палессе ляцяць”) ляглі на паперу ў вучняў-мастакоў.

На працягу дня панавала радасная і добразычлівая атмасфера. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.