Дзень беларускага пісьменства!
Праводзіцца кожны год у першую нядзелю верасня.
Першаадкрывальнікам святочных мерапрыемстваў да Дня беларускага пісьменства стаў г.Полацк (1994г)
Свята праходзіць у гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.
У 2022 годзе Дзень беларускага пісьменства прымае горад Добруш. Знакамітай постаццю Добрушскага краю з'яўляецца класік нацыянальнай літаратуры (пісьменнік, драматург, сцэнарыст) Іван Шамякін.