Першы ўрок! Першы званок!
Першага верасня вучні нашага класа наведалі першы ўрок, які ў гэтым годзе меў назву "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню!", і ўрачыстую лінейку з нагоды пачатку новага навучальнага года.
На першым уроку гаворка ішла пра такія паняцці, як імя чалавека і імя краіны, пра гістарычную памяць і пра яе складнікі (традыцыі, вера, каштоўнасці, героі, перамога, гісторыя, навука і інш.). Вучням было прапанавана некалькі інтэрактыўных заданняў. Напрыклад, размаляваць арнамент, які ёсць на сцягу нашай краіны, ці, карыстаючыся QR-кодамі, выканаць заданні, звязаныя з архітэктурнымі помнікамі гісторыі і памятнымі датамі. Фота з мерапрыемства можна паглядзець у альбоме.