Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 595 человек

1 красавіка - Дзень весялосці і смеху

Дата: 1 апреля 2022 в 15:35
167 просмотров

Свята смеху адзначаюць у многіх краінах. У нас яно таксама з’яўляецца неафіцыйным усенародным святам. Вясёлыя падманы і розыгрышы, смех, бесклапотная весялосць — усё гэта будзе вельмі дарэчы 1 красавіка. 

Для святкавання Дня смеху ёсць шэраг магчымасцей. Прасцей за ўсё якому-небудзь сустрэчнаму сказаць: "У вас спіна белая!" Нягледзячы на трывіяльнасць, гэты жарт вельмі часта ўспрымаецца ўсур’ёз. Можна прыдумаць і больш цікавы розыгрыш.

ВАЖНА !!! Чалавек, якога разыгрываюць, павінен валодаць пачуццём гумару, каб пасмяяцца разам з вамі, інакш вы рызыкуеце страціць сябра. Ахвярай жартоўнага падману можа стаць любы — у тым ліку і той, хто хвіліну назад сам удала разыграў кагосьці.

У школе ў гэты дзень можна рабіць "усё наадварот" — пачынаючы ад вопраткі, надзетай "задам наперад", да дыктанта, сказы у якім будуць пісацца не з першага, а з апошняга слова.
На дзвярах вучэбных кабінетаў можна зрабіць смешныя надпісы. Нават меню ў сталовай можа мець жартаўлівы выгляд: "вада з гуся", "ні рыба ні мяса", "сёмая вада на кісялі".
Для настаўнікаў у гэты дзень вучні могуць падрыхтаваць паштоўкі з выявай вясёлага чалавечка і жартаўлівымі пажаданнямі. А настаўнікі для вучняў могуць у класе паставіць скрыню з "квіткамі шчасця", на якіх напісаны жартоўныя прадказанні.

Добрага настрою!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.