Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 595 человек

Першы ўрок. "Сіла краіны ў адзінстве народа"

Дата: 11 сентября 2021 в 14:21, Обновлено 11 сентября 2021 в 14:27
171 просмотр

Першы дзень у гэтым навучальным годзе вызначыўся адметным святочным настроем, усмешкамі вучняў, якія добра адпачылі за летнія канікулы і з новымі сіламі, надзеямі і жаданнямі прыйшлі на ўрачысты ўрок. Першы занятак быў прысвечаны Году народнага адзінства і меў назву "Сіла краіны ў адзінстве народа".

У самым пачатку нашай сустрэчы прагучала песня "Простыя словы, простыя рэчы...". І сапраўды, у нашым паўсядзённым жыцці мы карыстаемся самымі простымі рэчамі і словамі: ручнік, лыжка, збанок, кветкі, сінявокая, гераічная, прыгожая, лепшая, цудоўная, сяброўская, талерантная, шчодрая і многія-многія іншыя. Сэнс кожнага слова вучні змаглі раскрыць і растлумачыць адносна нашай краіны. Далей у інтэрактыўнай форме вучням неабходна было выканаць наступныя заданні: знайсці ў квадраце літар назвы пяці гарадоў Гродзенскай вобласці, дапоўніць Гімн Рэспублікі Беларусь прапушчанымі словамі, пазнаць на карце сталіцы знакавыя месцы. Завяршылі занятак мы цікавым практыкаваннем "Мы разам". Для выканання кожнаму вучню спатрэбілася звычайная сурвэтка. Гэта практыкаванне падкрэсліла індывідуальнасць кожнага з нас, але і сцвердзіла магчымасць быць разам, вучыцца ў адным класным калектыве. 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.