Інфармацыйная гадзіна "Псіхалагічнае здароўе падлеткаў"
Вы ведаеце, што значыць "здаровы чалавек"?
Адказ на гэта пытанне шукалі вучні-дабравольцы Аліна і Арына разам са сваімі аднакласнікамі на інфармацыйнай гадзіне.
Дзяўчаты ў дыялогавай форме абмеркавалі з класам такія пытанні, як:
- паняцце фізічнага, сацыяльнага і псіхалагічнага здароўя;
- слушныя парады сваім аднакласнікам, як можна клапаціцца пра сваю ўласную псіхіку;
- якія псіхічныя праблемы могуць сустрэцца ў падлеткаў.
Вось некаторыя парады: старайцеся падтрымліваць добрыя адносіны з бацькамі, падтрымлівайце баланс паміж школай і вольным часам, не бярыце надта многа на сябе, звяртайце ўвагу на свае пачуцці і перажыванні, не бойцеся звяртацца за дапамогай, не прыніжайце іншых людзей, прымайце сябе такім, які вы ёсць.
У канцы інфармацыйнай гадзіны дзяўчаты разам з аднакласнікамі прыдумалі правілы псіхалагічнай зарадкі, якая дапаможа падтрымліваць добры і пазітыўны настрой.