Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 612 человек

Вынікі і дасягненні за другую чвэрць!

Дата: 25 декабря 2020 в 15:07, Обновлено 25 декабря 2020 в 17:03
233 просмотра

Другая чвэрць праляцела вельмі хутка. Можна падвесці пэўныя вынікі.

Сярэдні бал у класе - 7,65!

Дзве вучаніцы нашага класа закончылі чвэрць на ВЫДАТНА!!! Віншуем АНЮ БАРОЎСКУЮ і ВАРВАРУ КАЛІНКІНУ!!! Сярэдні бал у дзяўчат супадае - 9,13. Жадаем ім далейшых поспехаў, моцнага і кожнадзённага стымулу для дасягнення высокіх вынікаў, здароўя і святочнага каляднага настрою)))

Хочацца заўважыць значныя дасягненні ў вучобе і іншых нашых вучняў. АРЫЯНА КУХТА закончыла чвэрць без адзінай "сямёркі", яе сярэдні бал 8,67. Дзякуем Арыяне за яе ініцыятыўнасць, актыўнасць, творчы падыход у розных справах, уменне адгукнуцца на просьбы і прапановы настаўнікаў і аднакласнікаў.

На "7-10 балаў" чвэрць закончылі (у дужках указаны сярэдні бал вучня):

Аліна Якімчык (8,27)

Артур Аляксеенка (8,07),

Насця Герасімчык (8),

Сафія Коўш (7,87),

Дзіма Клімовіч (7,8).

У другой чвэрці вучні нашага класа прынялі ўдзел у дабрачынных акцыях: "Папяровы феерверк" (здалі каля 10 кг макулатуры); "Нашы дзеці" і "Цуды на Каляды". Удзельнічалі ў агульнашкольнай акцыі "Здароўе на талерцы": падрыхтавалі і правялі акцыю "Пастаў ЛАЙК любімаму блюду", мерапрыемства "Я тое, што я ем" у межах прынцыпа Роўны навучае роўнага. Якімчык Аліна прыняла ўдзел у міжнародным вакальным конкурсе і атрымала Дыплом лаўрэата III ступені. Калінкіна Варвара прыняла ўдзел у абласных навукова-практычных Каложскіх чытаннях і атрымала Дыплом I ступені. Наш клас заняў 3-яе месца ў конкурсе "Навагодні настрой" (конкурс на ўпрыгажэнне класных кабінетаў да навагодніх святаў).

У наступнай чвэрці жадаем абсалютна ўсім вучням рэалізаваць свой патэнцыял, не баяцца праяўляць ініцыятыву, быць актыўнымі і цікаўнымі, жадаем творчага натхнення і спасціжэння новых ведаў.

У трэцяй чвэрці будзем імкнуцца да новых перамог!!!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.