Навіны тыдня
На гэтым тыдні праходзіць многа розных акцый і мерапрыемстваў, якія прысвечаны Дню Дзяржаўнай сімволікі і Дню сям'і.
У панядзелак прайшла акцыя "Праспяваем гімн разам".
У аўторак праходзіла акцыя "Выратуй дрэва". Актыўны ўдзел у гэтай акцыі прыняў Дзіма Клімовіч, ён прынёс 10 кг макулатуры.
У чацвер праходзіць акцыя "Падары 10-ку сваёй сям'і".
Таксама дзеці рыхтуюць цагліны з цытатамі пра сям'ю. Ужо хутка з гэтых цаглін будзе пабудаваны вялікі і прыгожы дом.