Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 595 человек

"Спадчына. Пра дзяржаўную сімволіку" (вусны часопіс)

Дата: 11 мая 2020 в 10:46, Обновлено 11 мая 2020 в 10:57
323 просмотра

Сімваламі і знакамі запоўнена ўсё наша жыццё. Нават імя і прозвішча – гэта знакі, якія раскрываюць змест своеасаблівага, непаўторнага лёсу. Францыск Скарына, Максім Багдановіч, Янка Купала... Сімвалы існуюць з даўніх часоў і будуць існаваць вечна.

У далёкім мінулым людзі, якія жылі разам, утваралі роды і плямёны. Роды і плямёны, якія не жадалі ці не маглі захоўваць вопыт продкаў, гінулі – слабелі і раствараліся ў іншых плямёнах. Тыя ж роды і плямёны, у якіх з павагай ставіліся да запаветаў і культуры продкаў, паспяхова развіваліся. Плямёны, як правіла, адрозніваліся аддзеннем.

Нашым продкам выпадала адстойваць свабоду і незалежнасць ад шматлікіх ворагаў. У жорсткіх бітвах трэба было дакладна адрозніваць сваіх ад няпрошаных прышэльцаў. Ролю адрозненняў выконвала перш за ўсё асобая форма і асобая афарбоўка шчытоў, асобыя віды зброі. Неабходнасць неяк азначыць свае палкі, выдзеліць іх і адначасова запалохаць ворагаў, падбадзёрыць сваіх воінаў прывяла паступова да стварэння сцяга, а ўпрыгожаны рознымі «шчаслівымі прыкметамі» або «знакамі лёсу» шчыт вядомага ваяра пераўтварыўся з цягам часу ў герб.

І сцяг, і герб пераўвасобіліся ў знакі, якія перадаюць сваёй формай, колерам і адлюстраваннем вельмі істотныя звесткі.

Сцяг стаў знакам, які сведчыў аб прыналежнасці войска, горада, замка ці карабля пэўнай краіне, пэўнай дзяржаве.

Герб стаў знакам, які сведчыў аб радавітасці караля ці князя. Пазней герб правіцеля пачаў выкарыстоўвацца як герб дзяржавы, як галоўны сімвал. Ім ужо не пакланяюцца як боскім знакам, але іх паранейшаму шануюць, як роднае слова, родны дом, родную культуру і звычкі. Яны сімвалізуюць, увасабляюць для кожнага чалавека, для кожнага грамадзяніна Радзіму. Кожная дзяржава мае свае сімвалы і эмблемы. 

Дзяржаўны герб – афіцыйная эмблема дзяржавы, якая адлюстроўваецца на пячатках, бланках афіцыйных органаў, грашовых знаках і г.д. Вывучэннем гербаў займаецца гістарычная дысцыпліна геральдыка (гербазнаўства).

Дзяржаўны сцяг – афіцыйны сімвал дзяржаўнай улады, які увасабляе суверэнітэт дзяржавы. Ён вывешваецца на будынках вярхоўных органаў дзяржаўнай улады, пасольстваў, гандлёвых прадстаўніцтваў, консульстваў за мяжой.

 Дзяржаўны гімн – урачыстая песня. Так, як і Дзяржаўны герб і сцяг з′яўляецца афіцыйным сімвалам той ці іншай дзяржавы. Свой гімн маюць усе сучасныя дзяржавы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.