Інфармацыйная гадзіна "Памяць, памяць, за сабою пакліч..."
На інфармацыйнай гадзіне вучні пазнаёміліся з некаторымі гісторыямі-ўспамінамі з кнігі Святланы Алексіевіч "Апошнія сведкі".
Самымі кранальнымі гісторыямі былі "Он оглянуться боялся...", "Просим: можно облизать", "Тётенька, возьмите меня на колени..."
Гісторыі свайго лёсу апавядаюць дзеці, якім падчас вайны было 6, 10, 4 гады.
Што для іх вайна? Калі няма бацькоў, няма цукерак, затое ёсць гарачая вада, якую елі. Голад суправаджаў іх ваеннае жыццё.
Хлопцы і дзяўчаты чыталі ўспаміны дзяцей і дзяліліся сваімі ўражаннямі і ўласнымі гісторыямі пра сваіх прабабуль і прадзядуль.