Валанцерская акцыя "Клопат"
Для валанцераў 6В класа становіцца добрай традыцыяй наведваць адзінока пражываючых людзей. Іван Федаравіч і Аляксандра Сцяпанаўна з усмешкай сустракаюць дзяцей на парозе. Хлопцы і дзяўчаты павіншавалі іх з надыходзячымі святамі, пажадалі здароўя, поспехаў у новым годзе і аптымізму ў пераадоленні жыццевых складанасцей.