22 сакавіка - Дзень памяці ахвяр Хатыні
Штогод 22 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца Дзень памяці ахвяр Хатыні. Трагедыя пра жорсткасць і жах Другой сусветнай вайны знайшла і працягвае знаходзіць водгук на рознага фармату мерапрыемствах, у творчасці пісьменнікаў, рэжысёраў...
Хатынь... Ні на адной самай падрабязнай геаграфічнай карце вы не знойдзеце сёння гэтай беларуской вёскі. Яна была знішчана фашыстамі вясной 1943 года. Азвярэлыя фашысты ўварваліся ўвёску Хатынь і акружылі яе.
Жыхары вёскі нічога не ведалі аб тым, што раніцай у 6 км ад Хатыні партызанамі была абстрэляна аўтакалона фашыстаў і ў выніку нападу ўбіты нямецкі афіцэр.
Але ні ў чым не павінным людзям фашысты ўжо вынеслі смяротны прыгавор.
Трагедыя Хатыні — адзін з тысяч фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду ў адносінах да насельніцтва Беларусі. Сотні падобных трагедый адбыліся за тры гады акупацыі (1941-1944 гг) на беларускай зямлі.