Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 595 человек

Адкрыты ўрок па беларускай літаратуры

Дата: 25 февраля 2022 в 22:48
Автор: Лойша Т. В.
110 просмотров

Адкрыты ўрок па беларускай літаратуры быў праведзены на тэму "Бацькі і дзеці: праблема маральнасці, гуманнасці і вернасці свайму народу". На прыкладзе апавядання Змітрака Бядулі "На Каляды к сыну" вырашаліся актуальныя праблемы бацькоў і дзяцей, адрачэння сына ад роднага дому і абыякавасць да лёсу маці. Вучні прадставілі сваё тлумачэнне паняццяў "маральнасць", "гуманнасць", "вернасць" з дапамогай малюнкаў-асацыяцый, інфаграфікі, а затым з воблака слоў падабралі да іх сінонімы.
Апошняя сустрэча маці і сына з'яўляецца самай доўгачаканай і гераіняй, і чытачамі. Вучні праінсцэніравалі гэты эпізод, зразумелі душэўны стан маці, паслухаўшы музыкальнае выкананне. Разбор і аналіз апошняй сцэны адбываўся з выкарыстаннем тэхналогіі крытычнага мыслення - прыёму "Фішбоўн".
Да ўрока сямікласнікі падрыхтавалі электронны плакат "Мая сям'я". Лепшыя словы вучні адрасавалі сваім матулям і татам, на сардэчках характарызавалі сваю сям'ю.
У канцы адкрытага ўрока школьнікі зрабілі вывад: той, хто не любіць сваю маці, самага блізкага чалавека, той не будзе з павагай адносіцца да свайго народа.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.