Акцыя "Падары кнігу бібліятэцы"
14 лютага - Міжнародны дзень дарэння кнігі (International Book Giving Day). Гэтае свята з'явілася ў 2012 годзе і заклікана аб'ядноўваць усіх, хто дорыць кнігі дзецям і прывівае ім любоў да чытання.
Пры гэтым галоўнай ідэяй свята з'яўляецца натхненне людзей па ўсім свеце на дарэнне цікавых кніг, паказваючы, што кніга застаецца добрым падарункам і не губляе сваёй каштоўнасці нават у стагоддзе гаджэтаў і тэхналогій.
З 8 па 15 лютага ў школьнай бібліятэцы праходзіць акцыя "Падары кнігу бібліятэцы". Мэтай акцыі з'яўляецца папаўненне фонду бібліятэкі новай літаратурай: творамі класікаў сусветнай мастацкай літаратуры, сучасных аўтараў, дзіцячых пісьменнікаў, даведачнымі і энцыклапедычнымі выданнямі, навукова-папулярнай літаратурай.
Падораныя кнігі вы можаце адзначыць дароўным надпісам з указаннем класа альбо свайго прозвішча і імя. І тады вашы кнігі яшчэ не аднойчы даставяць задавальненне нашым чытачам!
Спадзяемся на ваш актыўны ўдзел!