Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 612 человек

Адкрыццё арт-аб'екта "Хлебная карта свету"

Дата: 6 ноября 2021 в 11:36
Автор: Лойша Т. В.
122 просмотра

Вучні нашага класа прынялі ўдзел у адкрыцці арт-аб'екта "Хлебная карта свету" і ў якасці юных экскурсаводаў, і ў якасці гледачоў.

Ужо трэці год сталовая школы кожны дзень збірае за агульнымі сталамі па некалькі соцен вучняў адначасова. І для таго каб гэта месца было напоўнена асаблівай гасціннасцю, цяплом і ўтульнасцю, творчы калектыў школы вырашыў, што абавязкова павінен быць пэўны аб’ект, які будзе аб’ядноўваць вучняў, сям’ю ў хаце, народ у краіне, краіны ў свеце.

У час адкрыцця гучалі словы ўдзячнасці хлебу, песні і вершы ў яго гонар. Госці былі запрошаны ў падарожжа да народаў свету і “частаваліся” іх хлебам: у беларусаў – каравай, ва ўкраінцаў – паляніца, у рускіх – барадзінскі хлеб, у кітайцаў – маньтоу, у немцаў – брэцэль, у французаў – багет, у амерыканцаў – бургерная булачка, у мексіканцаў – тарцілья, у аўстралійцаў – дампер, у чылійцаў – маракета, у венесуэльцаў – арэпа, у эфіопцаў – ынджэра, у алжырцаў – матлуа. Вучні, якія праводзілі экскурсію, пазнаёмілі прысутных з розным хлебам, яго асаблівасцямі, цікавымі легендамі ўзнікнення, а таксама спосабам захавання. Прыемным падарункам было частаванне беларускімі прысмакамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.