Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 595 человек

Сямейныя каштоўнасці

Дата: 28 октября 2021 в 22:22
Автор: Лойша Т. В.
90 просмотров

Жыццё кожнага чалавека звязана з сям’ёй. У сям’і чалавек нараджаецца, у ёй ён робіць першыя крокі, пазнае першыя радасці і расчараванні. Пры падтрымцы членаў сям’і чалавек пачынае пазнаваць свет, фарміруе свой характар, вучыцца гаварыць, правільна сябе паводзіць, разумець, што такое бескарыслівая любоў і адданасць родных людзей. З сям’і ідзе ў вялікі свет.

Згодна з праведзеным даследаваннем “Традыцыі ў маёй сям’і” сярод вучняў, найбольш захаванымі традыцыйнымі абрадамі ў сем’ях з’яўляюцца Новы год, куцця, Божае нараджэнне, Вялікдзень, Дзяды (Радаўніца), 9 Мая, 8 Сакавіка.
Нашы вучні расказалі пра традыцыі, якія яны любяць і якімі ганарацца:
1. Святкаванне Дня нараджэння.
2. Сямейны нядзельны абед. 
3. Перадача сямейных рэліквій падрастаючаму пакаленню. 
4. Сямейная прагулка ў выхадны дзень у парк з катаннем на роліках або веласіпедзе. 
5. Вядзенне сямейнага альбома. 
6. Супольныя сямейныя падарожжы. 
7. Прагляд кінафільма ў суботні або нядзельны дзень. 
8. Калекцыяніраванне.  
9. Супольная праца, якая з’яўляецца важнай часткай арганізацыі  жыцця і побыту  сям’і. 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.