Дзень памяці і смутку
22 чэрвеня 1941 года спаўняецца 80 год, як пачалася Вялікая Айчынная вайна. Гэты дзень пякучым болем жыве ў сэрцы кожнага з нас, як і здзейснены народам подзвіг у імя вызвалення ад фашысцкай навалы.
У Дзень памяці і смутку мы схіляем галовы перад усімі загінулымі ў жорсткай сутычцы з ворагам, перад пакаленнем савецкіх людзей, якія прынеслі нам Перамогу і падарылі нам будучыню. Мы гэтага ніколі не забудзем і не дазволім забыць нікому!