22 сакавіка - дзень памяці аб Хатынскай трагедыі
Інфармацыйная гадзіна была прысвечана Хатынскай трагедыі. Гэта здарылася 22 сакавіка 1943 года. Раніцай гэтага дня ў 6 км ад Хатыні партызанамі была абстраляна аўтакалона фашыстаў, і ў выніку нападу забіты нямецкі афіцэр. У адплату за гэта была праведзена карная акцыя, і выпала яна на Хатынь… 149 чалавек, і сярод іх 76 дзяцей, навечна ляглі ў адну брацкую магілу.