Памятка для бацькоў
Паважаныя бацькі! Наступаюць восеньскія канікулы. У дзяцей з'яўляецца шмат вольнага часу. У сувязі з гэтым просім Вас:
- Строга кантраляваць вольны час дзяцей.
- Забараніць дзецям гуляць у цёмных месцах, на завулках, пустках, у закінутых будынках.
- Нагадайце дзецям аб правілах паводзін у грамадскіх месцах.
- Не дапускаць знаходжанне іх без суправаджэння дарослых у вячэрні і начны час з 22.00ч. да 06.00ч.
- Не дазваляць дзецям катацца на веласіпедзе на праезджай частцы.
- Выконваць тэхніку бяспекі пры карыстанні газавымі і электрычнымі прыборамі.
- Патлумачыць дзецям аб мерах бяспекі ў карыстанні з вострымі, калючымі і рэжучымі, лёгкаўзгаральнымі і выбуханебяспечнымі прадметамі.
- Нагадаць правілы дарожнага руху, тэхніку пажарнай бяспекі, паводзіны на вадаёмах.
- Забараніць дзецям мець зносіны з незнаёмымі людзьмі.
- Не дазваляць дзецям гуляць з бездагляднымі жывёламі.
- Кантраляваць зносіны дзіцяці ў сацыяльных сетках, абмяжоўваць прагляд тэлеперадач.
- Увесь час зважайце на адказнае стаўленне да захаванасці асабістых рэчаў, у тым ліку мабільных тэлефонаў, веласіпедаў і да з'яўлення ў іх новых рэчаў, якіх вы не набывалі.
- Падтрымлівайце сувязь з класным кіраўніком, педагогам сацыяльным, звяртайцеся пры неабходнасці па дапамогу і параду да педагога-псіхолага.
- Не забывайце пра рэжым дня і здаровы лад жыцця. Забяспечце правільнае, здаровае харчаванне.
- Не дапускайце жорсткага стаўлення да дзіцяці. Выкарыстоўвайце прыёмы выхавання, якія дапамогуць кантраляваць паводзіны дзіцяці: тлумачэнне, паказ, асабісты прыклад, заўвагу.
Памятайце: жыццё і здароўе дзяцей - у вашых руках! Вы нясеце поўную адказнасць за жыццё і здароўе вашых дзяцей у час восеньскіх канікул!