Класная гадзіна "Дзень сям'і"
Напярэдадні важнага свята - Дня сям'і - у класе адбылося мерапрыемства, прысвечанае гэтай падзеі. Разам мы будавалі дом з цаглінак, які трымаўся на падтрымцы, любві, клопаце, павазе, даверы, дапамозе, узаемапаразуменні. Вучні пісалі, што для іх сям'я, злучалі прыказкі пра сям'ю. У канцы яны падзяліліся, якая іх сям'я. Няхай кожная сям'я нашага класа будзе здаровай і шчаслівай!