Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 612 человек

Удзел у конкурсе "Спасатели глазами детей"

Дата: 6 февраля 2020 в 22:05
Автор: Лойша Т. В.
223 просмотра

Шапялюк Мікіта прымаў удзел у гарадскім конкурсе "Спасатели глазами детей" з работай "Да бяды - адзін крок" у намінацыі "Апавяданне".

Да бяды - адзін крок

Дзіма з Андрэем – лепшыя сябры. Хлопчыкі вучыліся ў адным класе, таму ўсё стараліся рабіць разам: хадзілі ў школу, выконвалі дамашнія заданні, гулялі на вуліцы. Асабліва іх радаваў прыход лета. Цэлымі днямі на канікулах яны маглі ганяць мячык, гуляць у хованкі, весяліцца.

Аднойчы, выходзячы з дому, Дзіма пачуў словы мамы:

- Калі ласка, далёка, сынок, не адыходзь, гуляй каля хаты. Помні: на возера ні нагой.

Дзіма хуценька забег за сябрам, і разам яны рушылі на футбольнае поле. Тут было весела, але хутка ўсе іншыя дзеці разышліся, бо сонца моцна прыпякала. Набегаўшыся ўдосталь, сябры засумавалі. Падумаўшы, Андрэй прапанаў схадзіць да возера і там паганяць мячык. У душы хлопчыкі добра ведалі, што туды ісці без дарослых небяспечна. Нягледзячы на забарону мамы нават глядзець у той бок, Дзіма згадзіўся.

Дзеці хуценька рушылі ў дарогу. Падыходзячы да возера, Дзіма прачытаў надпіс на таблічцы:

БУДЗЬЦЕ АСЦЯРОЖНЫ!

НЕБЯСПЕЧНА!

КУПАЦЦА ЗАБАРОНЕНА

У хлопчыка з’явілася жаданне вярнуцца назад, але ён прамаўчаў.

Праз некалькі хвілін сябры зрабілі вароты і ўжо гулялі ў футбол каля возера. Ім было весела. Лёгкі ветрык абвяваў іх твары. Нечакана Андрэй моцным ударам кінуў мячык у ваду. Хлопцы разгубіліся, але магчымасць страціць мячык перамагла пачуццё страху. Андрэй першым ступіў у ваду, паклікаў за сабой Дзіму. Ад берага было неглыбока. Андрэй смялей пайшоў далей. Дзіма марудзіў, а сябар пачаў насміхацца:

- Грыша, чаго ты стаіш на беразе? Давай ратаваць наш мячык. Тут неглыбока. Паглядзі. Ну, ты і баязлівец!

Апошнія словы вельмі кранулі Дзіму. Ён не быў баязліўцам, але ведаў, што без дарослых самастойна заходзіць у ваду нельга. Андрэй не спыняўся насміхацца з сябра. Набраўшыся смеласці, Дзіма ступіў два крокі ў бок аднакласніка. Але ў гэты момант здарылася самае нечаканае: Андрэй прапаў, пайшоў пад ваду. Дзіма вельмі спужаўся, не мог вымавіць ні слова. У гэты момант з’явілася галава Андрэя, рукамі ён стараўся ўхапіцца за паветра і нават нешта вымавіць. Секунда – і сябар зноў знік.

Дзіма ведаў, што не кіне сябра ў бядзе. У яго было дзве думкі ў галаве: крычаць, прасіць дапамогі або дапамагаць Андрэю самастойна. У гэты момант Дзіма ўспомніў, што дрэнна плавае, таму сам сябра не выратуе. Больш не марудзячы, Дзіма пачаў крычаць:

- Дапамажыце! Ратуйце! Мой сябар пад вадой!

На шчасце, непадалёку рыбакі лабілі рыбу. Пачуўшы моцны крык, яны пакідалі свае вуды і пабеглі ў напрамку шуму. Рыбакі адразу зразумелі, што здарылася бяда. Яны кінуліся ў тое месца, куды паказваў Дзіма. Андрэя ўжо не было бачна. Дзіме здалося, што рыбакі вельмі доўга знаходзяцца пад вадой. Ад страху хлопчык пачаў плакаць, гаворачы: “Гэта я вінаваты! Мне патрэбна было яго стрымаць”.

На беразе ракі сабраліся і іншыя людзі, якія адпачывалі непадалёку. Нехта з прысутных выклікаў супрацоўнікаў МНС, хуткую медыцынскую дапамогу. Усе чакалі рыбакоў, якія першымі кінуліся ў ваду, каб знайсці хлопчыка.

Праз хвіліну адзін з рыбакоў выцягнуў Андрэя. Хлопчык знаходзіўся без прытомнасці. Не губляючы ні хвіліны, незнаёмы чалавек пачаў аказваць першую дапамогу. Ён праверыў пульс, яшчэ раз дыханне, сказаў уголас сам сабе:

- Гэта добра.

Мужчына працягваў рэаніміраваць Андрэя. Хлопчык закашляўся і нават расплюшчыў вочы. Дзіма ад шчасця, што сябар жывы, падбег і пачаў абдымаць аднакласніка і прасіць прабачэння. Якраз у гэты момант пачуўся гук сірэны: ехала хуткая дапамога, а за ёю – супрацоўнікі МНС. Андрэя забралі ў бальніцу.

Яго выратальнікам аказаўся дзядзька Раман, мясцовы рыбак, а па прафесіі – супрацоўнік МНС. За сваё жыццё ён выратаваў ні аднаго чалавека, які аказаўся ў бядзе. Пачуўшы крык, дзядзька Раман ні хвіліны не вагаўся, бо заўсёды лічыў і будзе лічыць, што выратаванне людзей – гэта яго абавязак.

Пра здарэнне на возеры напісалі ў раённай газеце. Аўтар артыкула нагадаў, што вада на першы погляд толькі здаецца небяспечнай, а на самай справе нясе ў сабе вялікую таямніцу, звязаную са смерцю.

Пасля гэтага выпадку ні Дзіма, ні Андрэй ніколі адныя не хадзілі на возера. Яны заўсёды слухаліся маму, бо зразумелі, што вада можа стаць прычынай бяды.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.