Урок камунальнай граматнасці. "Быць гаспадаром не проста"
У ходзе класнай гадзіны вучні пазнаёміліся з паняццямі "камунальныя паслугі", "пеня", праналізавалі лістоўкі з плацежнымі паведамленнямі, праглядзелі відэаролік па эканоміі вады, святла, газу, паўдзельнічалі ў стварэнні міні-плакатаў "Шляхі эканоміі вады", "Шляхі эканоміі газу", "Шляхі эканоміі электраэнергіі". У канцы было прапанавана раздзяліць смецце па адпаведных кантэйнерах. Вучні зразумелі, што вельмі важна быць эканомным, рацыянальна выкарыстоўваць рэсурсы.