Класная гадзіна на тэму "Цані жыццё"
Самая першая класная гадзіна ў нашым класе прайшла на важную тэму - "Цані жыццё". На працягу мерапрыемства гучала асноўнае сцверджанне: мы павінны цаніць жыццё! На занятку мы шукалі светлыя і цёмныя бакі жыцця, вызначалі, што для нас галоўнае ў жыцці, чыталі пісьмы ад здаровага хлопчыка і хворай дзяўчынкі, праводзілі эксперымент, што ў сваім жыцці мы ставім на першае месца, а таксама ўпрыгожвалі голае дрэва зялёнымі лісточкамі - радаснымі падзеямі жыцця.