Матэматычная газета "Выратуй Жар-птушку"
Да стварэння матэматычнай газеты наш клас падышоў вельмі творча. Газета атрымалася з сэнсам. Да ўсіх удзельнікаў мы падрыхтавалі пісьмо:
Дарагі сябар!
Здарылася бяда: разбойнікі ўкралі Жар-птушку, якая дапамагала людзям станавіцца добрымі. Толькі ты можаш вярнуць Жар-птушцы свабоду, але для гэтага табе неабходна прайсці праз 8 выпрабаванняў, якія падрыхтавалі для цябе разбойнікі. Ты, канешне, зможаш іх пераадолець, бо ты смелы і разумны. Поспехаў табе!
Прайшоўшы ўсе 8 выпрабаванняў, кожны ўдзельнік дапамог выратаць Жар-птушку і атрымаў ад яе падарунак.