Сустрэча са школьным псіхолагам
Сёння нашы вучні з радасцю сустрэлі школьнага псіхолага Зінкевіч Ніну Сяргееўну, якая правяла цікавы трэнінг па адаптацыі пяцікласнікаў. Усе зразумелі, што мала ведаць імёны аднакласнікаў, трэба ўмець з імі сябраваць.
Адны вучні ганарацца тым, што пасталелі, і хутка ўцягваюцца ў навучальны працэс, а іншыя перажываюць змены ў школьным жыцці, і адаптацыя ў іх зацягваецца. У такі перыяд дзеці нярэдка мяняюцца – трывожацца без відавочных на тое прычын, становяцца нясмелымі або, наадварот, развязнымі, занадта мітусяцца. Як вынік – зніжаецца працаздольнасць, становяцца неарганізаваныя, часам пагаршаюцца сон і апетыт. Паспяховасць адаптацыі пяцікласніка залежыць не толькі ад яго інтэлектуальнай гатоўнасці, але і ад таго, наколькі добра ён умее наладжваць адносіны і мець зносіны з аднакласнікамі і педагогамі, выконваць школьныя правілы, арыентавацца ў новых сітуацыях.