Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 595 человек

Тыдзень "Здароўе - на талерцы". Класная гадзіна "Простыя рэцэпты здаровага харчавання"

Дата: 1 декабря 2021 в 09:03
147 просмотров

Гэты тыдзень у нашай школе прысвечаны здароваму харчаванню. На дадзеную тэму і была арганізавана класная гадзіна "Простыя рэцэпты здаровага харчавання"

У пачатку класнага мерапрыемства вучням была прапанавана анкета "Ці граматна вы харчуецеся?". Пытанні і аналіз балаў, якія былі набраны за адказы, выклікалі зацікаўленасць сярод хлопцаў і дзяўчат і добрую глебу для разважанняў і абмеркавання дадзенай тэмы. Пасля дзецям была прапанавана міні-лекцыя "Шкодная пяцёрка", у ходзе якой неабходна было выбраць шкодныя прадукты з шэрагу прапанаваных. Актыўна былі абмеркаваны пытанні, звязаныя з рознымі дыетамі, з паняццем рацыянальнага харчавання, з неабходнасцю ўжываць сырую садавіну і агародніну, ці трэба прытрымлівацца рэжыму ў прыняцці ежы. Вучні былі вельмі актыўнымі, зацікаўленымі, дзяліліся сваім уласным вопытам, агучвалі "свае" правілы здаровага харчавання, давалі парады адзін аднаму.

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.