Тыдзень роднай мовы.Шчырыя словы пра мову!
Роднае слова - гэта першая крыніца,
праз якую мы пазнаём
жыццё і акаляючы нас свет (Я.Колас).
Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і
ўмець дасканала валодаць ёю (Я.Колас).
Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога,
ні свой народ, ні сваіх дзядоў-бацькоў,
якія той жа мовай гаварылі (В.Ластоўскі).
Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова,
з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў (Ф.Скарына).
Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор,
і гэты твор - мова (А. Разанаў).
Мова - вопратка думак (С.Джонсан).
Я - беларус, і я шчаслівы,
Што маці мову мне дала,
Што родных песень пералівы
І зблізку чую, і здаля (Н.Гілевіч).
Я закаханы ў матчыну мову,
а ёю пахнуць хлеб і малако (С.Грахоўскі).