Дзень энергазберажэння
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень энергазберажэння. Мэта - прыцягненне ўвагі грамадскасці, падрастаючага пакалення, кожнага з нас да эканомнага і разумнага выкарыстання энергарэсурсаў, да магчымасцей развіцця аднаўляльных крыніц энергіі і іншых перадавых «зялёных» тэхналогій, захаванню навакольнага асяроддзя і клімату.