Дзень Дзяржаўнага Герба і Дзяржаўнага Сцяга
У кожнай дзяржавы ёсць свае галоўныя атрыбуты самабытнасці і незалежнасці, якія ўвасабляюць гісторыка-культурную спадчыну народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць грамадзян. У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.
Рашэнне аб увядзенні сучасных Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь было прынята на падставе праведзенага рэферэндума, які адбыўся 14 мая 1995 года па ініцыятыве Прэзідэнта краіны. З таго часу штогод у другую нядзелю мая ў нашай краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.