26 красавіка - 34 гады з Чарнобыльскай АЭС
Самая буйная ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа здарылася 26 красавіка 1986 года ў 1 гадзіну 23 хвіліны на чацвёртым энергаблоку ЧАЭС. Нягледзячы на тое што станцыя размешчаная ва Украіне, больш за 70% усіх радыенуклідаў, якія выпалі ў выніку аварыі, асела на тэрыторыі Беларусі.
Ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы пацярпела каля 2 млн. жыхароў Беларусі, у тым ліку больш за паўмільёна дзяцей. Тэрыторыя краіны на многія стагоддзі стала зонай экалагічнага бедства.
Чарнобыль - наша памяць і боль.