Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 595 человек

Дзень 3. Віктарына "Дарогамі майго горада"

Дата: 8 апреля 2020 в 22:37, Обновлено 8 апреля 2020 в 22:40
Автор: Лойша Т. В.
251 просмотр

Загадкі
Адгадайце загадкі пра горад:
1.Бягу асфальтам і заўжды
Трымаюся за правады.
2.З хаты ў хату водзіць,
а сама не заходзіць.
3.Iмчыць конь, вочы – агонь,
сто вазоў прэ, народ вязе.
4.Ноччу маўчыць,
удзень гамонiць,
мацi другая –
дзяцей навучае.
5.Зялёны луг,
сто лавак вакол.
Ад варотаў да варот
Хутка бегае народ.
На варотах гэтых
Рыбацкія сеткі.
6.Трэба хлеба нам купіць,
Ці цукеркі падарыць –
Сумку мы з сабой бяром
І на вуліцу ідзём
Там праходзім уздоўж вітрын
І заходзім у …
7.Стаіць кошка
На чатырох ножках.
8.Дзе даведацца ты зможаш,
Што такое кроль і брас?
Дзе цябе навучаць плаваць
Так, што ты пакажаш клас?

Адказы: тралейбус, дарога, цягнік, школа, стадыён, магазін, лаўка, басейн

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.