Сустрэча з паэткай Вікторыяй Смолкай
У рамках Тыдня беларускай мовы адбылася сустрэча з паэткай-зямлячкай Вікторыяй Смолкай
Багатая наша Гродзеншчына на таленавітых і творчых асоб, сустрэчы з якімі заўсёды натхняюць на самыя лепшыя здзяйсненні. Не стала выключэннем знаёмства вучняў нашага класа ў рамках Тыдня беларускай мовы з паэткай-зямлячкай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Вікторыяй Смолкай.
Падчас сустрэчы дзеці атрымалі асалоду не толькі ад пачутых з вуснаў паэткі вершаў, а і ад паэтычных паштовак "З вершаняткавай дзюбкі", якія падарыла ім Вікторыя.
Сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай атмасферы, а шчырыя вершы паэткі нікога не пакінулі абыякавым да гучання спадчыннага беларускага слова, "апранутага" ў прывабны "паэтычны строй".